Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/184

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыць. Я пазіраў на кампанію. Бачу, кавалеры і дамы ўсё паціскаюцца ды пазіхаюць; так і відаць, што чагось-то не стае, але ўсе крэпяцца і маўчаць. урэшці Міхась Заноза не стрываў. — „Што-бы? — кажэ ён: — каб „абразікі“ — („абразікамі“ У нас завуць карты), — то пачалі-б габлеваць“ — Занозу дружна падтрымалі. Прыняслі карты. Ўсе ад’жывіліся, на тварах засьвяцілася жыцьцё. Селі за стол. Зараз усе забразгалі кецкамі, дастаючы грошы. Гралі у дваццаць адно. Усякі раз, як да мяне прыходзіла чырвенная дама (пісарава швагерка), я йшоў па банку і ўсякі раз выйгрываў. Кажуць, калі шанцуе у карты, то не шанцуе ў любошчах. Чорт іх бяры з любошчамі! Посьле вячэры — а за вячэраю выпілі багата — ігра пашла ешчэ жывей: сталі рызыкаваць. Быў тут на імянінах якісь панок з двара. Ён трымаў банк. Антосю Гладышу здалося, што панок махлюе. Нічога не гаваручы, плясь ён яму ў морду! Панок рынуўся на Гладыша. Ўся справа кончылася тым, што панок, катораго трымалі неколькі мужчын, плюнуў праз стол на Гладыша і аплеваў яму нос. Па праўдзі сказаўшы, і трудна так плюнуць, каб не папасьці яму ў нос: