Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/183

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гукае вясёла ён, скачэ і цалуе карту, а мы ўсе злосна шпурляем свае карты, бо кожнаму хочэцца ўзяць дзевяты рад. Сягоньня мне шанцавала, але я — дурэнь: ня ўмеў ставіць: памажэш, але ня тую. Быў выйграў 12 рублёў, потым спусьціў, засталося толькі 35 кап. Добра, што хоць сваіх не прасадзіў.

9 мая.

Мікола! Даў Бог добрую памяць: як раз успомніў, што сягоньня імяніны у нашаго пісара. Павінен-жэ скора зьявіцца Ёсель. Пашлю праз яго паздароўканьне. (Ад аутора: Ёсель у мястэчку С.—нешта падобнае да швэйцара, або, як у салдатах, да веставога: трэба каго паклікаць ці паслаць куды або папільнаваць адзежы, бяз Ёселя тут не абойдзешся).

Вечэрам у пісара сабралася цэлая кампанія. Былі тут пані і паненкі. Божэ мой! якіе нашы пані! А паненкі! Эх брат, Жылак! закруціла табе голаў пісарава швагерка… Але ось ты маўчы: ніхай сабе твая хата будзе с краю! Сабраўшыся, усе сядзелі моўчкам, якбы Бог зьмешаў усім нам языкі, хоць мы і ня думалі строіць вежу да неба. Ніяк не знаходзілі, аб чым гава-