ма перэмацаў ўсе кішэні: чэкай, браце, Петра — будзем сыр есьці. Знайшоў адзін толькі медны траяк. Трэба адыйграцца ды кінуць карты.
3 мая.
Доўга ня мог заснуць учора. А заплюшчыш вочы, — ось так і стаіць у ваччу хрэставы ніжнік, вінная дзесятка і чырвенны кароль. Усю ноч сніліся карты, куча срэбра: Кажуць, сніць срэбра кепска: сьлёзы! Нёж я буду плакаць? І чаго-бы? У Базыля, здаецца, зьбіраецца кампанія. Хіба паваражыць на пальцы, ісьці ці не… Вываражылася ісьці.
6 мая.
Не люблю я іграць, калі банк трымае Андрэй Нагнётка. Як начне габлеваць карты, як стане выкладаць іх! Проста, якбы жылы выцягае с цябе. Тые карты, што астануцца ў калодзі, разложыць на стале і тагды ўжо начынае выкладаць рады. Паложыць і перш пазірае, сваю ці здаў. Калі і па праўдзе свая возьме, ён с такою любоўю аткідае яе. А не дай Божэ свая выйдзе ў апошнім радзі! „А кацянётка ты маё!“ —