„Табе аднэй, мая кніжэчка, давераю я мае думкі радасьць і горэ“, — так начынаецца днеўнік Жылака — „ты адна — мой лепшы друг. Нікому не скажэш ты нічога, хоць на кожнай страніцы я пакінуў часьць самога сябе. Эх!..“
1 мая.
Сягоньня я ўвесь дзень вясёлы. Цэлую ноч гралі ў карты у Г. Выйграў 4 руб. 20 кап. Кладучыся спаць, я абмацаў ў камзэльцы тры рублі. Не памятаю, як яны там апыніліся. Усё роўна, як знайшоў іх на вуліцы. З радасьці зайшоў до Пратаса і выпіў дзьве бутэлькі піва.
2 мая.
Чытаў я, ня помню, калі і ня ведаю гдзе, як лісіца ўхапіла курыцу. Вясёлая і давольная, падбегала яна да сваей нары́. Але нагнаў яе каршун і выхапіў яе дабытак. Гэтак сягоньня здарылася і са мною: тое, што ўчора нагаблеваў, сягоньня спусьціў Тамашу — ды ешчэ і сваіх прылажыў пяць рублёў. Мне такі і не хацелася садзіцца — ўсё роўна як чуў. Але нагналі чэрці гэту акулу. Ну, што-ж? адыграюся! До-