Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

граніц людзкая злосьць і лёгка кінуць чорную пляму на добрае імя чэлавека; ды і сам наш душавед, Цыбаты, не сыскаў з нябошчыка 7 руб. 35 кап., каторые той прайграў яму ў карты. Жылака хавалі з вялікім пыхам, а ў вечар таго дня яго сябры устроілі хаўтуры, і ўсю ноч звон чарак далёка нёсся поруч з душою нябошчыка, праводзячы яе туды, гдзе ўжо спрадвеку прыгатавана ёй месйца і аткуль ужо ніколі ні знайдзе яна дарогі назад.

Я так патрэсены яго сьмерцьцю, што мой язык ня можэ сказаць і цені таго, што выяўляў сабою нябошчык. Каб хоць крыху пазнаёміць вас з яго натураю, я скажу тут тые словы, каторые у вечар былі казаны нашым прамоўцам Антосем Гладышом. Навярнуўшы на званковаго караля 10 кап. медзякамі, 10 срэбрам і патсунуўшы ешчэ залатоўку пад жывот каралю — „мазу“ (якраз гралі у тэхталя), Антось Гладыш падпадняў шклянку піва, нахмурыў лоб, затуманіў вочы і сказаў:

— „Паноўе! Ці трэба казаць вам, якога сябру згубілі мы, якую страту панесла наша кампанія? Гэта быў няўтомны баец за „зялёным сталом.“ Ён аддаваўся картам усей душою. Не задумываючыся прайгрываў ён