Гэта старонка была вычытаная
З днеўніка пана Жылака.
Запіскі С-го іграка.
Пана Жылака зналі ня толькі ў нашых тутэйшых закутках, але і далёка, навокала. Гэта быў чэлавек, каторы аставіў ва ўсіх надоўга, каб ні сказаць на ўсё жыцьцё, памяць. Яго будуць памятаць і нашы і не нашы. Нават такі чэрствы і шорсткі чэлавек, як наш крамнік Довід Рэзгін, і той уздыхне і пачухае патыліцу ўсякі раз, калі хто ўспамяне імя нябошчыка. Праўда, наш вялікі знавец душы чэлавека, Гаронім Цыбаты, гаворыць, што ўздохі і пачухі патыліцы Довіда Рэзгіна маюць на гэта свае асобые прычыны: нябошчык пакінуў Довіду шмат неаплачэных квіткоў, бо меў звычай браць на павер. Але ні мае