Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён дрэмаць, як па яго сьпіне борздзенька прасунулася маленькая. чорная, жвавая жывёлка, ўсё роўна, як там закраўся чарток і паказытаў яго каласком. Пісар цопнуў усей жменяй па тым мейсцы, дзе прапоўз няпрошэны госьць, моцна падушыўшы сьпіну. Маленькі вораг пстрыкнуў і прапаў. Чутачку счэкаўшы, зноў пачуў пісар лёгкі сьверб, ужо на назе, якбы хто запускаў туды павольненька тонкую голачку. Прыгнуўшы нагу, каб спрытней было злавіць скочку, пісар раптам накрыў пальцамі сьвярбючае мейсцэ і, крэпка паціснуўшы, павёў па назе. Праклятая жывёлка зноў прапала. Ня ўсьпеў ён, як мае быць, пачухаць нагу, як у яго засьвярбеў зразу і карк і бок, цяпер ужо шмат мацней, якбы яго секанулі крапіваю. Сон пісараў адразу прапаў:

— Бадай вас агонь высмаліў, як вы смаліце, — сказаў пісар, с сілаю хапаючыся за карк.

Пісараў карк быў абросшы густымі валасамі. Ловячы блаху, ён няўмысля скрабянуў сябе за валасы, ды так моцна, што чуць ня крыкнуў ад болю. Гэтак, бывала, як ён быў малы, нябошчык дзядзька яго паказваў яму, „як даюць квасу“. Уся гэта