Гэта старонка была вычытаная
Злавіў!
I.
Дапісаўшы апошнюю страніцу прызыўных спіскоў, пісар Па́вал Дурундовіч разагнуў сьпіну і далёка працяг пад сталом ногі.
— Канец і Богу слава! — сказаў пісар і шпурнуў на стол ручку. Зірнуўшы на гадзіннік, ён борзда падняўся, сказаўшы:
— О-о-о!
Было каля поўначы. Стораж Грыгор даўно ужо спаў, разваліўшыся па падлозі каля дзьвярэй. С таго кутка, дзе ён спаў, няслося столькі ўселякіх зыкаў, што трудна было паверыць, каб гэтые зыкі вылеталі з аднаго чэлавека.
Цяпер толькі пісар зьвярнуў на гэта