Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла хаваць ад яго хлеб, хоць ён і стары, мой Андрэй, але хворы горш малога. Раз ён устаў ціхэнька ў ночы, зайшоў ў камору і чуць што ня цэлы бохан вытрубіў, і што-ж ты думаеш? Як бачыш ачуняў… Ну, я пайду.

Счэкаўшы крыху, Іван падняўся, падышоў да вакна — нікога німа. Тагды Іван паваліўся на пасьцель, накрыўся коўдраю, потым нагамі сьцягнуў яе с сябе, схапіўся за, бакі.

— Ой! ой! ой! О-е-ё-ё-й — заойкаў, застагнаў Іван і сам ня верыў гэтаму шчасьцю. Стагнаў ён доўга, стагнаў на ўсе лады і галасы: то высока і тонка, то нізка і тоўста, то каротка, адрывіста, то працяжна і пявуча; пры гэтым ён варочаўся, корчыўся так, што зубамі мог дастаць свае калені, то выцягаўся, колькі дазвалялі яму скура, жылы і косьці.

А як перэстагнаў ўсё, то пачаў высьпевываць свае стогны на манер песьні „Сонцэ ўсходзіць і заходзіць“.

— О-о-о-ей! о-ё-й! — да!

— Вось табе і хворы: ляжыць сабе ды сьпевае, — сказала Настуля, пераступіўшы