Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ком, якбы раздумываючы над тым, узлавацца ці не. На ўсякі выпадак яна надзьмула губкі і насупіла крыху бровы. Іван незаметна павярнуў галаву і зірнуў на яе адным вокам; не — не выпадае так рабіць. Не адварочываючыся, Іван падняў руку і палажыў на плячо Магдзі. Гэтаго было даволі, каб Магда змякчэла.

— Паляжы, саколік, а я прыбяру крыху ў хаці, — і, ўзяўшы венік, яна стала падметаць хату, рабіць парадак, стаўляючы кожную рэч на сваё мейсца, а бедны Іван увесь аж кіпеў. Яму раптам зрабілася так ня добра, так заламала яму косьці, якбы хто ціснуў яго апцугамі, аж ён скрыгікаў зубамі, каб стрымаць стагнаценьне, падкорчваў і выпростваў ногі, варушыўся і пакутаваў, як пасолены мянёк. А Магда так павольна варушылася, якбы і ня думала ісьці да дому. Часамі выходзіла яна ў сенцы ды зараз-жэ ізноў паказывалася ў хаці. А Іван, чуць толькі яна выйдзе, таропна углядаўся і прыслухаўся, як далёка адышлася Магда, каб застагнаць хоць адзін разок, і ніяк не ўдавалася.

— Божэ мой! што яна робіць са мною? Скарэй-бы пайшла ўжо адгэтуль—не цярпелася Івану.