Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаіць, рабіць некаму, хата непадмецена, ўсюды непарадак. А на што ён, парадак гэты? думае Іван, ўсё роўна ён памрэ; знайдуцца добрые людзі і пахаваюць яго. Івану стала горка, як ніколі. Усё жыцьцё, шэрае, невясёлае жыцьцё, прайшло ешчэ раз прэд яго вачыма. Што-ж? ён памрэ. Яго закапаюць, і згніе ён, забыты скора навекі, і нічые вочы не затуманяцца слязьмі, як яго будуць несьці на могілкі. І гэта называецца жыцьцё; гэта яго век!.. Адна толькі сьветлая мінуціна мігалася яму, як адзінокая зорачка ў безрадасную восень: цяпер яму ніхто не пашкодзіць усім нутром, усёю сілаю змучэнай душы аддацца смутку і жалю; хоць цяпер атплачэ ён ўсё горэ жыцьця, атстогне ўсю боль: ласьне чэлавек ні мае права хоць на адну мінуту, сьветлую мінуту, ў жудаснай імгле цёмнаго жыцьця?

Іван паправіўся на пасцелі, зьмяніў палажэньне свайго цела і абвёў поглядам хату. І толькі што ён прыгатаваўся застагнаць, як на парозі паказалася фігура яго маладой. „І хто яе прасіў сюды? Чаго яна тут?“—падумаў Іван і нахмурыўся.

— Галубок ты мой! што ты выдумаў хварэць? — жаласьліва спытала яго Магда.