Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гох ня ўтоўпіцца. І толькі Іван завёў: „А-о-о-а—гы!“ Як с таго берэга паказалася с кустоў галава рыбака Сёмкі.

— Гэта ты прышоў, пужаць мне рыбу, злодзей ты?! Я табе паскавычу.

Так і засталіся нявыплаканые сьлёзы.

II.

Іван асірацеў. Астаўся ён гадзін на сьвеці, бы тая калатоўка. Быў ён на плытох і не бачыў, як хавалі бацькоў, так што і тут Івану не ўдалося паплакаць, як людзі. Сёстры яго павыходзілі замуж, адзін брат выбраўся у Амэрыку, другі паехаў у сьвет шукаць шчасьця і долі. І Іван астаўся адзін гаспадарыць. Ад бацькоў засталася яму хатка, сякая-такая будоўля, надоба, худоба і паўчверці зямлі. Была у Івана на прымеці і дзяўчына. Праз колькі месяцаў посьле сьмерці бацькоў ён зрабіў заручыны, а на Сёмуху было назначэна вясельле. За тыдзень перад Сёмухай Іван занядужэў. Доўга ён не паддаваўся, перэмагаўся, і ўсё-ж такі мусіў, бедны, здацца. У сераду перад Ушэсьцем пад вечар, Іван залёг. Сьвяжыць Іван, а работа ўся