Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роўся, як людзі: толькі скрывіць губы, глядзіш — ужо маці зьнімае хвартух і мабілізуе паскі на Іванаву сьпіну—„ня сьмей плакаць“. Дзе тая праўда на сьвеці? Чаму Антось як пачне плакаць, то кінецца на сьпіну аб зямлю і барабаніць нагамі так, што яму можэ пазайздросьціць найпершы барабаншчык? Вазьмі-ж ты. Выйдзе Іван на вуліцу, завядзецца с кім біцца — што-ж гэта за чэлавек, калі ні разу ні пабіўся?—паб’юць, пакрыўдзяць Івана. Што-ж бы вы, добрые людзі, рабілі, каб вы самі былі Іванамі? Вы-б заплакалі, і ўсякі-б заплакаў. А чаму не паплакаць Івану? Але-ж ніхай папрабуе заплакаць: засьмяюць, заплююць ды ў прыдачу горш наштурхаюць.

Раз Іван, моцна пакрыўджэны, адважыўся зайці ў кусты на берэг рэчкі. Прышоў Іван, азірнуўся, сеў на беражок, прыслухаўся. Тут, думаў ён, ніхто яму не пашкодзіць атплакацца за усё. Кругом было так сумна, так ціха. Здавалася, ўсё журылася і настроілася слухаць плач Івана. І нешта ў сярэдзіні, каля самаго сэрца, так завіло, так сьціснула, што Іван раптам нагнуў галаву і мімавольна падняў калошы портачэк: яму здавалася, што у яго так многа выцячэ сьлёз, што вада ў бера-