Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выстагнаўся.


I.

Іван Кіслы гараваў ўсё сваё жыцьцё. Усё горэ было ў тым, што ў гэтаго гора было ешчэ сваё горэ: заўсёды выпадала так, што беднаму Івану ніколі не удавалася выплакацца, выгаравацца, выскардзіцца і гэтым самым выліць з душы ўсю гаркату, усю боль пахілаго жыцьця. І ўсё складалася, як сумыслу, якбы нейчая злая воля неатступна цягнулася за Іванам і не давала яму здарэньня аблягчыць яго душу. Цягнулася яна з даўных-даўных часаў, с тых часаў, калі Івана ешчэ трудна было адлічыць ад Мар’і, іначэй сказаўшы, калі Іван ешчэ пехатой хадзіў пад стол. Разравецца, бывала, Іван… ды каб-жэ раз-