Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуў мяне локцям: — ляжыш ты цяпер тут адзін, і топчуць цябе людзкіе ногі. Цябе даўно забылі і кінулі аднаго, аднаго на зьдзек цэлаго сьвета. Пячэ цябе сонцэ, дажджы паліваюць, топчуць у гразь, нагой паткідаюць. А ты, маўчалівы, ляжыш сіратою, і ветры сярдзіта шумяць над табою! І ніхто і ніколі цябе не спытае. Што твой за век быў і доля якая. — Тут пісар высмаркаўся, вочы яго былі мокры ад сьлёз.

— А былі-ж і ў цябе сьветлые часы, вясёлые дні, і табе, сіраціна, сьвяцілі агні. Навенькім выйшоў ты з майстравых рук дзе-небудзь у Лодзі, або і ў Варшаві, і цябе не насілі ні Янук, ні Пятрук, а пан які важны, і быў ты у славі…

Ды дзе там?! Я не скажу і дзесятай долі таго, што казаў пісар. Але ці так яно было, як ён казаў, ці іначэй, я ня ведаю. Адно я толькі знаю, што гэты стары капялюш прыцягнуў да сябе двух п’яных гаспадароў.

Зьвярнуўшы каня і трымаючыся за аглобіну, плёўся Мікалай, прыглядаючыся, ці не ляжыць дзе шапка. З другога боку, такім жэ парадкам, пхаўся і Нічыпар. Што было у іх думках, сказаць трудна. Па тым,