Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Знайшлі.


I.

Мікалай не памятае, як ён запрог каня, як сеў на воз і выехаў з Мінска. Суседзі на заўтра казалі, што Мікола сеў ўпоперак воза, так, што адна нага яго была у драбінах, а другая выстаўлена на фасон пісталета. Колькі праехаў ён такім парадкам, ня ведаюць, бо Мікалай скора схаваўся за капаніцамі на павароці. Усё гэта ні так ужо важна — ці мала як едуць с кірмашу людзі! — важна было тое здарэньне ў дарозі, каторае вымагае таго, каб упамянуць, як Мікола выехаў з гораду. Мікалай як праз сон памятае дарогу, тые крамкі на краю горада, тые карчомкі з вывескамі „Піво“, дзе затрымоўваліся селянскіе хурманкі, каб купіць якую-небудзь дробную