Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зрабіўся ціхі, спакойны, асьцярожны і нікому не аткрываў сваей душы. Меншы Брат адзічэў. Лес і балоты адгарадзілі ад Божаго сьвету.

Прайшло многа часу.

Усе тры браты сустрэліся. Старшы Брат пазіраў сьмела. Ён быў у ботах, у крамных портках і кашулі, а паверх кашулі — камізэлька. Гаварыў Старшы Брат скора, мова яго была адменна, і Меншы Брат ледзьве мог разбіраць яго.

На Срэднім Браце была высокая шапка, шырокіе белые порткі, боты. У зубах круглая люлька на кароткім цыбуку; гаварыў ён мала.

Меншы Брат выглядаў старэйшым за іх абодвых. Барада яго была сівая, рукі дрыжалі. Сам ён быў тонкі, худы. Яму як бы брыдка было перэд братамі, што на ім сівая рваная сьвітка, круглая шапка-кучомка; на нагах лапці, а каравые анучы абвівалі худые ногі.

Гаварылі браты аб усім: а горкай сваей долі, а праўдзі, а жыцьцю.

Меншы Брат маўчаў. Яму не давалі гаварыць тэй мовай, каторай гаварыў ён сам с сабой, с сваімі думкамі, з лесам. З яго мовы сьмеяліся старшые браты.