Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуцца і наляцеў на яго хрыбеціну. Сымон прыгнуўся йшчэ больш і схапіў Міколу у поў так, што ногі у Міколы апынуліся ў гарэ і так спрытна буркануў Міколу, што той стаў на ногі.

— Чэкай! чэкай, Сымон!—загаласіў разам Мікола.

І пакуль Сымон аглядзіўся, што такое прылучылася, у грамадзе падняўся рогат. Карусь выпусьціў з зубоў люльку, а Базыль выцер рукою шыбу. Ўсе аж трэшчалі ад сьмеху: у Міколы спаўзла адзежына!

Нават Сымона праняў сьмех.

— Вось як біцца с Сымонам! — гаварыў ён.

І пакуль Мікола апранаўся, Сымон накладаў у люльку тутун з поглядам чэлавека, ўзяўшаго верх.