Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якое начальства, — убачылі вось што: Сымон трымаў у руках мялён, а Мікола — грамнічную сьвечку. Сьвечка была мала чым менша ад мялёна, — палкі, каторай круцяць жорны. Аказалася, што бой быў у хаці, і Сымон прыпёр Міколу у кутку. А як бараніцца не было чым, то Мікола і схапіў сьвечку, каторая стаяла каля Міколы Чудатворца. Мужчыны адабралі ад іх мялён і сьвечку.

Нейкі чорт так і цягнуў байцоў аднаго да другога.

Зляпіліся.

Такая была цікавая бойка, што аж месяц залюбаваўся ёй. Ўсё сьціхла.

Ўжо Мікола быў тры разы на Сымону і тры разы пад Сымонам, а бой усё ідзе. Патаміліся яны, як пеўні.

— Стой! Стой! крыкнуў Сымон:—дай, абору падвяжу!

У баю развязалася аборка на Сымонавым лапцю. Мікола стануў.

— Гы-гы-гы! рагатаў Карусь.

Сымон стаў падвязываць абору, а Мікола стаяў каля яго: чэкаў.

— Ну, цяпер!—гукнуў Сымон, паправіўшы лапаць.

Мікола не даў нават Сымону атсап-