Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ячмень. Памалаціў, вытрас, салому палажыў на воз і сам сеў.

— Папробуй цяпер раскідацца, пракляты!

Другі раз Мікола пабіў у сваей хаці вокны, місы, гаршчкі. Нічому не давала спуску качэрга. Пабіўшы усё, што можна было пабіць, Мікола стаў сярод хаты і пазірае, каб ешчэ што пабіць. Але ўжо усё было спуставана.

Сымон і Мікола сварыліся ўжо гадоў тры, а за апошніе часы сталі і біцца, а гэта азначала, што скора будзе дзяліцьба.

Сымон і Мікола ў нашым сяле былі тым, што ў горадзі тэатр, толькі што білетаў ня трэба браць: прыхадзі сабе, слухай, пазірай, весялі сваю душу.

І Карусь спад карчмы кожны вечар стукаў у вакно свайго суседа Базыля.

— Чаго ты? — пытаўся Базыль.

— Хадзі у Сьвінную вуліцу: зараз будзе бой.

Базыль апранаў кажух, браў капшук з люлькай і ішоў на двор. Закурыўшы люлькі, яны ішлі у Сьвінную вуліцу. — Карусь паперадзі, Базыль на два крокі з-заду. У Базыля ў люльцы быў цыбук просты,