Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

II.

Дзякуй Богу, што Бог сярдзітым людзям не дае многа сілы!

Сымонешчэ змалку паказаў сваю злосьць, Раз ён завёўся нешта с сваей сястрой Марцэляй. Мой Сымон так узлаваўся, што ўкусіў сястру за жывот. А то-ўжо быў ён дзяцюком. Сымон любіў часамі зухнуць. Загнаўшы да Коўна плыт, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут. Бацька дома і давай прабіраць за гэта Сымона. Сымон кінуў аб зямлю сурдут, пачаў таптаць яго нагамі; — потым парваў на сабе кашулю, порткі, залез голы на жорны і сказаў:

— так Пан Езус пакутаваў!

Мікола не ўступаў у злосьці свайму брату Сымону. Так, раз ён паехаў на поле па ячмень. Падыймалася хмара, грымела. Мікола наклаў воз на борздую руку. Толькі што ён нукнуў на каня, — шусь ячмень з воза. Мікола закіпеў, узлажыў другі раз. Не пасьпеў ён выехаць на дарогу — ізноў бух ячмень з воза!

— То ты гэтак?! — крыкнуў Мікола.

Схапіў тут парубень і давай малаціць