Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адна песьня вельмі спадабалася мне; яна пачынаецца так:

„Констытуцію далі,
Атчынілі дзьверы,
І ў турму нас павялі,
І таўкуць бяз меры“.

Прыпеў:

„Грай-рай, рыта-тай,
І таўкуць бяз меры!“

Як часам горка мне стане, сьпеваю, яе ды турму ўспамінаю…