Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даць? Сьцепанавые думкі пашлі па новай дарозе. Прадаць, непрыменна прадаць. Ешчэ і зарабіць можна будзе. Ухадзіўшыся, каля жывёлы, Сьцепан зноў стаў прыводзіць у парадак падрызьнікі: разгладзіў іх, патчысьціў і ціханька шуснуў у горад. А горад быў тут-жэ. Прышоўшы ў горад. Сьцепан распасьцёр падрызьнікі на руках так, каб паказаць іх з найлепшаго боку. Прайшоўся па аднэй, па другой вуліцы. Ніхто не пытае — німа купца. А часам які цікавы падыдзе, паглядзіць, ускіне плечыма і пойдзе.

— Манах! манах!—гукнулі два патшывальцы і, тузянуўшы Сьцепанавы падрызьнікі, пусьціліся драла.

„Ня мела баба клопату, купіла парасё“,—думаў, ходзючы Сьцепан. А купца ўсё не было.

„Толькі і астаецца утапіць іх“,—падумаў ізноў Сьцепан, страціўшы надзею найці купца:

І ўжо Сьцепан павярнуўся, каб ісьці да дому. Зірк—Шлёма Цырлік.

— Ну, Сьцепан, многа зарабіў?

— Многа. Каб ты столькі на сьвеці пражы́ў—атказаў Сьцепан.

— На, два рублі.