Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцепан плюнуў і зачыйіўся ў хляве.

Ён быў цяпер злы; больш ўсяго ён злаваў на Цырліка, бо гэта яго работа, гэта ён падгаварыў Мікалая састроіць такіе кпіны з дзядзькі… І на чорта было купляць гэтые нешчасные лахманы? Ну, што ў іх ёсць? Золата з іх ліецца? Толькі сэрцэ сабе пераеў. Тут Сьцепан з невавісцьцю зірнуў на падрызьнікі. А яны сабе вісяць, як нічога. А ўсё гэты чортаў жыд: не нагані яго чэрці, і ў галаву не прышло-б Сьцепану купляць гэтые дрынды, прасьці Госпадзі. Ні іх надзець, ні іх перэрабляць. Праўду казаў той Мікола: „калі ня поп—не ўбірайся ў рызы.“ А перэрабіць? Колькі яны будуць каштаваць? А ён, Сьцепан, што? дзяцюк малады? Дзякуй Богу сівых валасоў ў галаве колькі… А восем рублёў, як ў печы згарэла.

І ўвесь гэты дзень Сьцепан быў сярдзіты. Куды-б ён ні пашоў, за што-б ні ўзяўся, ўсюды гэтые падрызьнікі стаяць у вачах, якбы іх там хто певесіў. Бадай на іх упадкі! Ня толькі людзі, а і жывёлы сьмяюцца з яго. Тут Сьцепану ўспомніліся: словы Зосі, Цырлік, Мікалай, як скакаў ён лявоніху, рыжая і падласая карова і бык. Ну, ўсе-ж з яго сьмеяліся. А сабака дык