Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ганяўся, пакрыўджэные і злые сабакі с трох бакоў кінуліся на Мікалая. Мікалай выламаў с плоту кол і давай ваеваць с сабакамі. А яны так і лезуць сьляпіцаю. Адзін з іх злаўчыўся і схапіў Мікалая ззаду за падрызьнік. Падняўся страшны гаўк, крык. Выскачыла Зося с кухні, матушка с пакояў; з-за вугла высунулася галава Шлёмы Цырліка. Мікалай вылузаўся с падрызьніка, прысланіўся да вяза і адмахіваўся калом ад сабак. Сьцепан падняў падрызьнік, адагнаў сабак і, не гаворучы ні слова, хвасянуў разоў два Мікалая гэтым падрызьнікам.

— А ты, нехрысьць, чаго тут?

На цю на! на цю на! —

Шлёма падняўшы лапсардак, задаў такога лататы, што пыл курэў с-пад ног.

— Не сярдуй, дзядзячка, і ня гневайся, — сказаў Мікола: — праўду гавораць людзі: „ня поп, — не ўбірайся ў рызы“. —

— Пашоў ты к чортавай мацеры, гіцэль! Думаў зрабіць, як чэлавеку, а цяпер — вось табе гула асмаленая! — злосна сказаў Сьцепан і сунуў пляменніку у нос хвігу.

— Дзякую, дзядзячка, і за гэты гасьцінец.