Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаў мяне? Сьцепан і не сцікаваў, як вайшоў той, пра каго ён думаў.

— Што гэта ў цябе, дзядзька, вісіць?—спытаў Мікалай.

— Дзе вісіць? — спытаў, нібыто нічога няведаючы Сьцепан і дабавіў:

— А! гэта! гэта… так рэч адна.

Мікола зьняў падрызьнік і стаў разглядаць яго.

— Ці ты, дзядзька, хочэш быць папом? на во́шта яны табе?

Доўга ня думаючы, Мікалай нацягнуў на сябе падрызьнік. Потым ён, як вар’ят які, выскачыў на двор і давай круціцца.

Сьцепан узлаваўся.

— Пакінь, Мікола, дурэць! чуеш ты?—Крыкнуў Сьцепан і выбег на двор, каб сьцягнуць з Мікалая падрызьнік. Мікалай адбегся і давай падражнівацца з дзядзькам. Ды гэтаго мала: ён ешчэ стаў выбрыківаць нагамі, прысядаць і размахіваць падрызьнікамі, як крыльлям. Сьцепан вышаў с цярпеньня і давай лавіць Мікалая. Ды дзе ты дагоніш яго, калі ён вёрткі, як чорт. Хіба прыперці да плоту? Але і платоў яму німа, Каб ён апруцянеў! Якраз на тое ліха Зося заярыла с кухні сабак. Убачыўшы незнаёмаго хлопца і Сьцепана, каторы за ім