Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пан ешчэ доўга гаварыў, якіе круцялі гэтые жыды.

Абапёршыся на загарадку, Сьцепан дастаў люлечку на кароценькім цыбучку, накладаў ў яе махорку і разважаў. Думкі яго вярцеліся каля падрызьнікаў. Ніхто не павінен быў думаць,—мысьліў Сьцепан,—што яму дыхтавала якая-нібудзь карысць, як ён купляў падрызьнікі. І ня думала быць! А хто ня верыць гэтаму, ніхай праканаецца сам: адзін падрызьнік Сьцепан непрыменна зашле ў сяло свайму нябожу, сястрэнічу Мікалаю. Аддасьць краўцу, то такіе выфастрыгуе нагавіцы або світку, што первейшая ў сяле красуня будзе млець па Мікалаю. Толькі ці варта даваць яму? Ешчэ летась ён патстроіў Сьцепану штучку, за каторую прышлося пасьвяціць вачыма. Як роднаго, прыхіліў Сьцепан свайго нябожу, а той назаўтра выцягнуў з варывенькі у бацюшкі бутэльку наліўкі і два скруткі каўбас, як добрые заваратні. Калі каму даваць, то не Мікалаю.

— Дзень добры, дзядзька! як маешся? —

Сьцепан знячэўку аж патскочыў і выпусьціў у гной люльку.

— Бадай ты, Міколка, спрах: так спу-