Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

Крыху уляглося, то Сьцепану само сабою прышло пытаньне, на якую рэч могуць прыгадзіцца яму гэтые падрызьнікі. Гм! на якую рэч? сьмешна і пытаць: ці ён сам ня здужае насіць іх? Ось трошкі павузіць рукавы — нават і краўцу ня трэба даваць, надзеў пад халат і насі, здаровы. Каб праверыць гэта Сьцепан зьняў адзін падрызьнік і апрануў. Глянуў на рукавы—і вузіць ня трэба; спад халата нічога ня будзе відаць. Агледзіўшы рукавы, зірнуў на полы—шырокіе, на іх ліха. Э! с шырокаго заўсёды зробіш вузкое… А каровы, высунуўшы галовы, пільна глядзелі на Сьцепана і нічога не цямілі тут. Толькі Падласка ні с сяго ні с таго ўзяла ды зараўла на ўвесь хлеў так, як равуць каровы, убачыўшы разьніка. На гэты час міма хлева праходзіў Цырлік і затрымаўся крыху. Ядавіты сьмех скрывіў яго губы і Цырлік сказаў:

— Ой, Сьцепан, як хорашэ! Каб цяпер ты стаў на агарод, то не было-бы на сьвеці лепшаго пужала, — і зарагатаў ешчэ сморад!

— Каб табе калом вочы пасталі, абармот ты! Ідзі, ідзі, бо зацкую сабакамі.—

Ужо Цырлік адышоўся далёка, а Сьце-