Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рызьнікі, ўсе жывёлы разам паціхлі. Рыжая карова, зірнуўшы на лахманы, сумна затрасла галавой і выставіла ногі. Відаць і ёй не спадабалася Сьцепанава пакупка. Толькі бугай аказаў Сьцепану, як трэба, увагу. Ведама, мужчына мужчыну заўсёды лепш разьбярэ. Прасунуўшы галаву праз загарадку, ён панюхаў падрызьнікі, потым прытуліў губы к ноздрам і, задраўшы галаву, доўга стаяў так, выскаліўшы зубы, якбы сьмяючыся.

— Чаго выскаляешся, воўчае мяса? — сказаў нездаволены Сьцепан і махнуў на бугая рукою. Бык, не апускаючы галавы, атхіліўся і смеяўся столькі, сколькі лічыў гэта патрэбным. Знайшоўшы на шуле каля варот гвозд, Сьцепан павесіў падрызьнікі і пачаў іх разглядаць: браў іх за рукавы і доўга прызіраўся, шоргаў рукою, абціраў пыл і абчышчаў іх. А калі замечаў дзе плямку, то плёваў на яе і моцна шараваў рукавом. Часамі ён адыходзіўся на колькі крокаў, каб пацікаваць, як яно выглядзіць здалёк. Матэрыя хоць куды! Праўда, Сьцепан, купляючы падрызьнікі, і ў думках на меў які-нібудзь гандаль: проста купіў, уважаючы памяць старога бацюшкі. А як гэта высокае парываньне яго душы