Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі ўжо ў канцы, як стануць надта дапекаць яму, ён усердуецца.

Калі кажух і трымаўся так доўга, то трымаўся толькі дзякуючы старому Анісіму: чуць гдзе пакажэцца дзірка, Анісім браў ролю, ніткі; чэпляў на нос акуляры і садзіўся за рэпарацыю кажуха. Зашые адну дзірку, паложыць латку, прыгладзіць, глядзіш—у другім мейсцы кажух разлазіцца. Зноў дзед садзіцца за работу. Потым ён больш нічога і не рабіў, як толькі клаў латкі. Латка чэплялася за латку, то як кастры аладак, то як кучкі медзякоў. І не было на кажусе ні аднаго жывога мейсца: так застракацілі яго белые і чорные ніткі і так патыкала яго голка. А колькі ўсякаго бруду завялося ў кажусе! Ды станоўкі быў гэты дзед: ні чым яго не пераставіш, ніяк не ўдзяўбеш яму ў галаву, што схадней зрабіць новы кажух.

— Ого! Зрабіць новы кажух! Лёгка сказаць „зрабіць новы кажух“, — круціў дзед старымі калтунамі і пачынаў вылічываць і заўсёды канчаў тым, што рабіць новы кажух ешчэ рана.

— Гэ! ці многа ты налічыш, хто-б меў такі добры кажух? Ведаю я цяперэшнюю моду. Зробіць стрынгаля і бегае, як кот