Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— От брладзяга,—сказаў Тамаш і плюнуў. Тамаш пасядзеў ешчэ колькі мінуцін; гаворка начлежнікаў, іх крык і шум нейк адлеталі ад яго і не трывожылі; потым ён прылёг, патпёршы рукою галаву. Сон непрыкметна самкнуў яму вочы, рука аслабела, і галава сама з’ехалася на распрастаную руку.

III.

— Пан Бог з намі, Дух Сьвяты! што са мною? дзе я?

Тамаш узьняў галаву і стаў прыгледацца. Ён чуў, што нешта цяжка навалілася на яго плечы, і павярнуўся. Гэтае мягкое і цяжкое бяз шуму спаўзло з яго. Яму было холадна, ўсе часткі яго цела дрыжэлі ад ранічнай сырасьці. Тамаш успомніў, што тут павінен быць агонь. Але дзе-ж начлежнікі. Ні агню ні начлежнікаў не было і почуту,

— Што за праява?—Тамаш правёў рукою па твары, працёр вочы. Змрок і туман, прадвесьнікі раніцы, густа віселі над зямлёю і ўсё закрывалі ад вачэй. Ўсюды было ціха. Тамаш стаў прыпамінаць мейсцэ,