Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

С шумам і гукам раскладалі начлежнікі агонь, штурхаліся, дурэлі. А Тамаш, скінуўшы капялюш і ўзняўшы на неба вочы, гаварыў пацеры. Іншые малітвы ён гаварыў і па каталіцкў і па праваслаўнаму—нікому не хацеў крыўды зрабіць Тамаш. Зоры, як Божые матылёчкі, трапыхаліся, дрыжэлі, і іх блеск пераліваўся дзіўнымі колерамі нязлічэных агнёў. За лугам чуць-чуць выступала сваім чорным абрысам зубатая палоска яловаго лесу, а над ім мігацелі чырвоные стужкі трывожных зарніц. Кругом было так спакойна, так ціха і згодна, што душа мімавольна адрывалася ад зямлі і неслася ў невядомую высь, каб зліцца с хараством, з безгранічнасцьцю гэтаго таёмнаго, неразгаданаго сьвету. Тамаш маліўся, і нейкая безпрычынная радасць расходзілася па ўсіх закутках яго цела. Памаліўшыся Богу Тамаш лёг на сьпіну, падлажыўшы пад галаву рукі. Доўга ён лежаў гэтак і разважаў у сваіх думках. Аб чым думалася, ён і сам не атказаў-бы, каб яго хто спытаў аб гэтым. Думкі самі йшлі і праходзілі, бы тые лёгкіе хмаркі на небі, йшлі і раставалі, Як сьняжынкі.

А там, каля агню, варушыліся і бегал