Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бе злішняе: ніводнай хаты не прапускалі яны, каб ня выкусіць якой штукі на шчот гаспадара, гаспадыні або іх дачкі.

Едуць, скажэм, каля Дземячавай хаты. Ну, Дземян дык Дземян: чэлавек, як і ўсе людзі. Не! Ім трэба чапіць чэлавека. Ось, пад’ежджае адзін да вакна, спыняе каня і пытае:

— Дземян дома?

— Дома, чуецца с хаты.

— Тэм-латадэм, Дземян дома!—крычыць распусьнік і едзе далей. За ім едзе, другі, трэці і гэтак усе.

— Дземян дома?

— Тэм-латадэм, Дземян дома!—патхопліваюць усім гуртом.

Усякі ведае, што „Тэм-латадэм“ чорт яго знае, што азначае, але ў канцы Дземяну так намазоліць вушы гэта „Тэм-латадэм“, што ён зрываецца у адных портках і кашулі, хапае качаргу і вылетае, як бура, на вуліцу. Гэтаго толькі і трэба патшывальцам. Яны с крыкам і сьмехам задаюць махні драла верхамі на конях. А Дземян, лаючы і праклінаючы іх, бяжыць за імі вератнёў два, покі дух не захопіць яму. Пад’ехаўшы да Тамаша, начлежнікі зацягнулі песьню: