Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На начлезі.


I.

Не малады ўжо чэлавек Тамаш Чучка, і не яму-б езьдзіць на начлег. Праўда, начлег не такая ўжо цяжкая рэч: але, што ні кажы, ўсё-ж такі старым косьцям куды лепш было-б лежаць на сяньніку каля печы. Але хто-ж паедзе? Якуб можэ гэтымі днямі прыедзе с плытоў, а покі што трэба зьбірацца. Падапрануўшы кажушок і патперазаўшыся путам, Тамаш вышаў с хаты.

На вуліцы ўжо тупалі капытамі коні, бражджалі званкі сіпаватымі галаскамі. Начлежнікі ехалі шумна. Сярод іх было колькі дзяцюкоў, а найболей ўсё былі дзеці, хлопцы патшывальцы; былі тут і дзеўчаты. Ўся гэта галда крычэла, гаманіла; дзяцюкі, а за імі і жэўжыкі—хлопцы пазвалялі са-