Перайсці да зместу

Старонка:Rak vusach 1938.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Тут жыве і сам камар,
Спраў балотных камісар,
Даўганосы даўганогі,
Голас тонкі, а сам строгі.
У траве між чаратоў
Колькі гэтых матылёў,
Бабак сініх і чырвоных!
Іх сукеначкі ў хвальбонах…
Пабажыцца тут гатоў:
Іх убор — іду ў заклад —
Закасуе ўсіх дзяўчат.
Весела на рэчцы
І траве, і кветцы,
І крылатым пташкам,
Мошкам і мурашкам,
І крыклівым дзеткам,
Асабліва леткам:
У рачулцы купаюцца,
У пясочку качаюцца.

III

Ой, бяда, бяда!
Мутненька вада —
Пахмурнела рэчка.
Ой, пакрыўдзіўся рак,
Смутны стаў небарак,
Ціхі, як авечка.
Не варушыць вусам,
Лёг на дно ён брусам
І ляжыць дзён тры.
Растапырыў клешні