Старонка:Rak vusach 1938.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зваявала мяне жыта,
І ад гэтае пары
Прападай мой сум стары!
Прападзі наша бяда!
Няхай жыве грамада!

---

Рыбка з радасці такой
Пайшла ў скокі талакой,
А за ёю пташкі,
Наварыўшы кашкі
З спеленькіх пурышак
І з малінак — пышак;
А за птаствам — мошкі,
Падабраўшы крошкі;
За мошкамі — дрэвы,
Распачаўшы спевы;
За дрэвамі — травы
Ладзяць баль цікавы.
І прышлі музыкі
Чарадой вялікай.
Граў на скрыпачцы камар,
На дудачцы чмель-дудар,
Хрушч узяў басэтлю,
Задае там пытлю.
Шэршань барабаніць,
Камарыка ганіць:
«Пашоў вон! пашоў вон!
Ты не гэты бярэш тон!»
Муха на цымбалах
Струны калыхала,
Авадзень на леры