Перайсці да зместу

Старонка:Rak vusach 1938.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А ён шыішчай трэп-трэп!
Жабка ў бераг і — ні шэп.
Страшны рак быў, грозны рак,
Як ушчэміць — будзе знак.
І баяліся яго,
Як няведама каго.
Пад карэннямі ракіты
Жыў наш рак, вусач сярдзіты.
І ёсць загадка такая:
Ні смяецца, ні гукае,
Жыве ў бухце пад ракітай,
На ім світа,
Ды не світа,
Хоць кравец, да не Мікіта:
Ідзе ў лазню камінарам,
А выходзіць камісарам.

II

Ну-ж і слаўна каля рэчкі!
І чаго на ёй няма!
Сітнякі стаяць, бы свечкі,
Тут чырвоныя парэчкі
І малін тых проста цьма.
Тут і лозы, і ракіты,
І чарот, і асака, —
Ну, як тыя аксаміты,
Вабяць вока здаляка.
А тых птушак і не злічыш:
Качкі, кнігаўкі, драчы,
І сам бусел-паплаўнічы
Вас у госці тут закліча,
Жабу ў дзюбе несучы.