Старонка:Rak vusach 1938.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Шумным спевам пройдуць воды,
Паскідаюць з рэчак лёды,
Зноў павее дух малоды.
Мае шоўкі, мае руні
Аднавіць вясна-красуня.

Як зязюлька-ж крыкне ў гаю,
Я на сонцы заіграю
І пучочкі выганяю.
Вецер бегам несупынным
Гоніць хвалі срэбрам плынным,

Шоўкам сцеле на загоны,
А я толькі б’ю паклоны
Ва ўсе чысценька староны -
Ветру, сонцу і зямельцы,
На мяжы траве-кудзельцы.

Ой, падыдзе-ж тое лета,
Жоўтым шоўкам я адзета,
І тут песня мая спета!
Ідуць жнейкі-маладзічкі
І дзяўчаты-чараўнічкі.

Нясуць жнейкі серп крывенькі.
Зрэжуць колас мой буйненькі
Пад звон песень галасненькі:
«Пара зямлю адмыкаці,
Пара росу выпускаці.»

Як мост, злягу я на просце.
Вязуць з поля, ды не ў госці,
Паб’юць цэпам мае косці,