Старонка:Rak vusach 1938.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чапля прэ да сома -
Без чаргі прымі, моў:
Дэлегат птушкома.
Даюць чаплі слова,
Вось яе прамова:

- Таварышы! рэчка - наша агульная справа,
І пайшла аб ёй нядобрая слава,
Што рыба, птушкі і травы
Не могуць справіцца з раком,
З упартым нейкім дзіваком, -
Выпадак пэўна-ж нецікавы!
Папрабуем заклікаць жыта,
Прывяду яго сама і - квіта.
Калі ён і яго не паслухае,
Тады кія занюхае!

Рыбка, збіўшыся пад мосцікам,
Папляскала чаплі хвосцікам.
- Дзякую табе, чапленька!
Патурбуйся, родная!
Памірае рачанька,
Галава нягодная!
Справа то грамадская,
Почасць будзе хвацкая:
Як справу тую выпаўніш,
Запішам мы цябе
На дошчачку чырвоную,
На вербачку зялёную
Мы вывесім яе.