Старонка:Rak vusach 1938.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

РАК

ВУСАЧ

I

Ну, пачнем мы казку так.
Жыў да быў на свеце рак,
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Вострымі, лупатымі,
З лапамі разгатымі,
Шырачэзны ў шыі,
Клешні - во якія!
А як вусам паведзе,
Страшна зробіцца ў вадзе.
Рыбкі хвосцікам мяльнуць,
Ды галоўкамі кіўнуць,
І баржджэй наўцекача
Ад рачышчы-вусача!