Старонка:Rak vusach 1938.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

XI

І што зробіш ты з раком,
З тым упартым дзіваком?
Вось бяда з ім, дык бяда!
Што ты скажаш, грамада?

Справіца з бядою
Можна грамадою.
Трэба рукі прылажыць,
Каб наш рак астаўся жыць.
І хацелі слаць паслоў,
Каб не траціць лішніх слоў,
Ды на шчасцейка якраз
Плыла качачка ў той час,
Выклікаецца яна
Абразуміць гаруна.
- Дзякуй табе, качанька!
Патурбуйся, мілая!
Памірае рачанька,
Клешня ён двухвілая!
Галава упартая,
Нікуды нявартая.
Разважалі яго мы -
Ён ні слова, як нямы!
Разважалі плотанька,
Акунёк, чаротанька...
Папрабуй ты, цётанька!
Справа то грамадская,
Почасць будзе хвацкая:
Як справу тую выпаўніш,
Запішам мы цябе