Старонка:Rak vusach 1938.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

VII

Паслалі дэлегацыю
Да таго чарата,
Хоць думалі, што з гэтага
Не выйдзе ні чарта.
Была тут пара плотачак,
Акуньчык і кялбок,
Чароту пакланіліся
І кажуць:
— Галубок!
Паслалі нас, чаротанька,
Ад рыб’яй грамады
Прасіць цябе і кланяцца,
Каб вызваліў з бяды
Рака таго няшчаснага,
Што ўздумаў паміраць -
На сонейка на яснае
Не хоча пазіраць!
Мы ведаем, чаротанька,
Што ў свете ты адзін
Дасі яму ратуначак,
Парадуеш рыбін.
Раскажаш шчыра ты яму,
Як цяжка табе жыць
І што раку няма чаго
Згрызацца і тужыць.
Дык будзь-жа ласкаў, міленькі,
Паслухаў, паслужы
І мудрасць сваю ты яму
І гора пакажы.
А справу тую выпаўніш,