Старонка:Rak vusach 1938.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Выява

І іншыя асобы!
У нашай рэчцы - гора:
Смуткуе рак з заўчора.
З прычын такой жалобы
Прышоў да праканання
Што лепш яму скананне,
Чым жыць на гэтым свеце,
Бо кажа ён, дзівак:
Самы няшчасны - рак!
І згінуць хоча ў цвеце.
І толькі з той пары
Ён вылезе з нары
І смутак свой пакіне,
Калі хто давядзе,
Што ёсць яшчэ ў вадзе,
Ці проста абы дзе,
Такі, чый лёс яшчэ больш цяжкі,
Іначай рак наш згіне.
А гэты аргумент
Саб'е яго нашчэнт,
Бо ён ёсць самы важкі.
І вось цяпер, сябры,
Вы будзьце так дабры,
Найдзіце кандыдата.
І думаецца мне,
Што ў нашай старане
Пакутнікаў такіх,
Сапраўдных і цяжкіх,
Налічыцца багата.
Зашумелі рыбы:
- Назавем без хібы! -
Імі гаць гаці,
Лёгка іх знайсці.