Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Няшчасны
Знаёмай вуліцай бяжыць
У кут знаёмы. Стаў. Глядзіць,
Пазнаць не можа. Выгляд страшны!
290 Усё ў руінах, што было;
Што скінута, а што сплыло;
Тырчацца домікі крывыя,
Альбо зусім ляжаць, а тыя
Сапхнуты хвалямі, прытым,
Як бы на полі баявым,
Навокал мерцвякі. Яўгеній
Віхром, не помнячы сябе,
Зняможаны ўвесь ад мучэнняў,
Бяжыць туды, дзе яго жджэ
300 З няведамаю доля весцю,
Як з запячатаным пісьмом.
І вось бяжыць ён па прадмесці,
І вось затока, блізка дом...
Што ж гэта?..
Ён астанавіўся.
Пайшоў, вярнуўся, супыніўся,
Глядзіць... ідзе... яшчэ глядзіць.
Вось месца, дзе іх дом стаіць;
Вярба вось, тут былі вароты,
310 Відаць, знясло іх. А дзе ж дом?
І поўны хмурнае турботы,
Ўсё ходзіць, ходзіць ён кругом,
Гамоніць громка сам з сабою
І, стукнуўшы ў свой лоб рукою,
Зарагатаў.
Начная мгла
На горад трэпетны сышла;
Ды доўга жыхары не спалі
І між сабою разважалі
320 Аб дні мінулым.
З па-за хмар
Прыстаўшых золак, поўны чар,
Бліснуў над ціхаю сталіцай,
І не знайшоў ужо слядоў
Бяды ўчарашняй; баграніцай
Ужо было пакрыта зло.
У лад ранейшы ўсё ўвайшло.
Ужо на вуліцах свабодных
З сваёй нячуласцю халоднай
330 Хадзіў народ. Чыноўны люд,