Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Над узбунтованай Нявою,
Стаіць з працягнутай рукою
Кумір на бронзавым кані.

Частка другая

І вось насычана знішчэннем,
250 Прыстаўшы з жудкага жніва,
Назад папхнулася Нява,
Са свайго рада абурэння,
Кідаючы са зневажэннем
Сваю пажыву. Злодзей так
З вірутнай хеўрай забіяк
Ў сяло ўварвецца, - гвалт, пагрозы:
Рабуе, крыша; енкі, слёзы,
Трывога, крык дзяцей, бацькоў!..
І згорблены нарабаваным,
260 Пагоні баючыся, спраўна
Спяшаць разбойнікі дамоў,
Губляючы ў бягу здабытак.

Вада збыла, і брук размыты
Адкрыўся, і Яўгеній мой
Спяшыць хутчэй з надзеяй скрытай,
Змагаючы сум, страх глухі,
Да чуць прыціхшае ракі.
Але ў сваім пабедным шале
Яшчэ кіпелі злосна хвалі,
270 Як бы пад імі тлеў агонь,
Яшчэ іх пена пакрывала,
І цяжка йшчэ Нява ўздыхала,
Як з бітвы прыскакаўшы конь.
Глядзіць Яўгеній: бачыць лодку;
Бяжыць туды, як на знаходку;
Ён перавозніка заве -
І перавознік бесклапотны
Яго за грыўню тут ахвотна
Праз хвалі страшныя вязе.
280 І доўга з хвалямі грудзямі
Змагаўся вопытны грабец,
І патануць між іх радамі
Штохвіля з дзёрзкімі плаўцамі
Гатоў быў човен - наканец
Дасяг ён берага.