Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Не трэба нам яго празвання,
Хоць быў час, і калісь, здаўна
Яно, быць можа, і грымела,
І пад пяром Карамзіна
Ў паданнях родных прагучэла.
Цяпер жа свецкай чарадой
Яно забыта. Наш герой
120 Жыве ў Каломне, недзе служыць,
Дзічыцца знатных і не тужыць
Ні па сканаўшых сваяках,
Ні па даўно забытых днях.

І вось, вярнуўшыся, Яўгеній
Абтрос шынель, раздзеўся, лёг,
Заснуць жа доўга ён не мог
У бегу розных летуценняў.
А думаў ў час бяссонны той,
Што бедны ён і што цяжкой
130 Ён працай мусіў здабываць
Пашану, незалежны лёс,
Што мог бы Бог яму дадаці
І грошы, й розуму. Бо ёсць
Такія летуны-шчасліўцы,
Слабыя розумам, ляніўцы,
Якім ідзе жыццё злягка.
Што служыць два ўсяго ён годы;
Ён думаў так жа, што пагода
Не заціхала; што рака
140 Ўсё прыбывала; што, казалі,
З Нявы масты ўжо чуць не знялі
І што з Парашай будзе ён
Разлучаны на пару дзён.
Так марыў ён. Было маркотна
Яму той ночы, й ён жадаў,
Каб вецер выў не так нудотна,
І дождж каб у акно сцябаў
Не так сярдзіта...
Сонна вочы
150 Нарэшце сплюшчыў ён свае...
І вось мінае змора ночы,
І ўжо дзень бледны настае...
Жахлівы дзень!
Ўсю ноч Нява
Да мора рвалася проць буры,
Не змогшы моцы іх панурай...