Старонка:Pushkin A. Medny konnik..pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Вакол куміра ля штахетаў
420 Бядак шалёны абышоў,
І вочы дзікія навёў
Ён на дзяржаўца палусвета.
І грудзі зжаліся. Чало
Да крат халодных прылягло,
А вочы заплылі туманам,
Па сэрцу перабег агонь,
Зайграла кроў. Стаў хмурны ён
Прад гардалівым істуканам,
Заціснуў зубы, пальцы сцяў,
430 Як спанаваны моцай чорнай.
«Ну, што ж, будоўнік цудатворны!»
Шапнуў са злобаю лютой.
«Папомніш ты!..» І ў міг стралой
Пусціўся бегчы. Бо здалося
Яму, што грознага цара
Твар гневам раптам загараў
І павяртаўся, як бы ў злосці…
І вось на плошчы ён пустой
Бяжыць і чуе за сабой —
440 Як быццам грому грукатанне —
Цяжкое, звонкае скаканне
Па бруку ў цішыні начной.
І месяцам асветлен бледным,
Рука прасцягшы ў вышыні,
За ім імчыцца Коннік Медны
На звонка скачучым кані;
І ўсю так ноч, вар’ят мой бедны,
Куды ён толькі ні ўцякаў, —
За ім усюды Коннік Медны
450 З грукотным топатам скакаў.

І з той пары, калі, бывала,
Ісці па плошчы мусіў тэй,
Баязнь яму твар засмучала.
Да змучаных сваіх грудзей
Ён прыціскаў паспешна рукі,
Як бы збаўляўся гэтак мукі.
Картуз паношаны знімаў,
Мутныя вочы патупляў,
І ўбок сыходзіў.

460 На паўзмор’і
Ёсць астравок. Падчас туды