Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
  1. Няхай мяне той чапае, хто каханне ў сэрцы мае. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
  2. Хто любіць, той прыйдзе, не любіць — абыйдзе. Янк., 266
  3. І галубок гукае, як пары шукае. Сержп., 64.
  4. Недалёка к міламу, да ў сторану. Ром., Зап., III, 226.
  5. Дзе міла — сем вёрст не крыва. Зах., 252.
  6. Што каму да таго, калі Машка любіць каго. Нос., 189.
  7. Міла табе Маруся, дык сам з ёю і цалуйся. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29.
  8. У каханкі смаляныя лаўкі. Нос., 167: Дуб., 63; Fed., 133.
  9. Любі Якава, ды не ўсякага. 1961, Кап. 13.9.5.
  10. Хто любіць каго, не зачапа́й таго. Fed., 168.
  11. Хто каго знае, той таго і чапае. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.
  12. Чаму не жалець, калі прыступаець. Tyszk., 424.
    1. Чаму не гуляць, калі прыступе. Dybow., 7.
  13. Цяжка ўздыханне — далёка каханне. Мат., 176.
  14. Хоць жыццё ўтрачу, але мілага абачу. Fed., 187.
  15. Не піў бы, не еў бы, да на любу глядзеў бы. Fed., 167.
  16. Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на красівага глядзець. Fed., 50. Вар.: Сцяшк., 613, Воран.: А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.