Гэта старонка не была вычытаная
КАХАННЕ,
ДАШЛЮБНЫЯ АДНОСІНЫ МОЛАДЗІ
- Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць. Сержп., 63.
- Многа харошых, да мілага нет. Ром., Зап., III, 223.
- Без па́ры няма кахання. Fed., 133.
- Ад кахання няма спакойнасці ні ў касцеле, ні на дзеле, ні на пасцелі. Fed., 133.
- Каханне і кашаль не схаваеш. Сцяшк., 596, Воран. Вар.: Цар., 242, Мінск.
- Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа. В. Зубараў, 1957, Гом. 13.3.29.
- Сэрцу не загадаеш, каго любіць. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
- Сэрцу не падкаж. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
- Любіць - не сена касіць. Мат., 174.
- Хто палюбіць, той і прыгалубіць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
- Абы да душы, пражывём і ў шалашы. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
- Хоць у шалашы, абы мілы да душы. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
- Калі мяне любіш, любі ж і мой дух. Pielk., 376.