Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


743. Пакарай, божа, таго, у каго грошай няма і жонка некрасіва. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

744. Рабая баба ўсё роўна, як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Ляцкий, 37.

745. Баба - баба, а жаба - жаба. Сцяшк., 580, Ашм.

746. Мой хвор мужычок, да красён, як бурачок; а я здарова, да жоўта, як маркова. Нос., 78; Дуб., 36.

747. Баба твая таўстуха: пірог з'ясі, пакуль абыдзеш кругом. Дуб., 6.

748. Добрая жонка - вянец, а ліхая - канец. Сержп., 63.

749. Добрая жонка - вяселле, а ліхая - паганае зелле. Сержп., 63.